У Беларусь вяртаецца зіма
1- 3.04.2026, 14:08
- 4,544
Шэраг надворных сюрпрызаў.
У Беларусь вяртаюцца замаразкі і снег — зімовыя рэчы хаваць яшчэ рана.
Сіноптычная сітуацыя ў краіне рэзка змяняецца. Паводле даных Telegram-канала @nadvorie, антыцыклон над Заходняй Еўропай перабудуе паветраныя плыні так, што ў Беларусь хлыне халоднае паветра з паўночных шырот.
У выхадныя чакаюцца першыя начныя замаразкі, а дзённая тэмпература не падымецца вышэй за +11…+14°C.
7–8 красавіка на змену прахалодзе прыйдзе атлантычны цыклон. Разам з ім чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу.
Пік пахаладання прыйдзецца на 10–11 красавіка. Арктыка канчаткова заявіць пра сябе. Слупкі тэрмометраў могуць апусціцца да −3…0°C, што прывядзе да паўнавартасных снегападаў і нават фармавання часовага снежнага покрыву.