У Крыме разбіўся расійскі знішчальнік Су-30
18- 3.04.2026, 13:53
- 7,764
Інцыдэнт прызнала Мінабароны РФ.
У часовa акупаваным Крыме разбіўся расійскі знішчальнік Су-30. Інцыдэнт прызнала Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, піша «Фокус».
Паводле даных расійскага камандавання, Су-30 разбіўся падчас вучэбнага палёту. Экіпаж катапультаваўся: двое лётчыкаў уратаваліся, заявіла Мінабароны РФ у каментары расСМІ. Удакладняецца, што інцыдэнт адбыўся а 11-й гадзіне 3 красавіка.
Расійскае ведамства паведаміла журналістам, што адбываўся вучэбны палёт без баявога камплекта. Калі ўзнікла пагроза, экіпаж (пілот і аператар узбраення) катапультаваліся, і іх ужо знайшлі. Паводле слоў не названых прадстаўнікоў Мінабароны РФ, вайскоўцы жывыя, і ім нічога не пагражае. Пра прычыны і мясцовасць, дзе адбыўся інцыдэнт з Су-20, інфармацыі не прадаставілі.
Падзенне Су-30 — дэталі падзей у Крыме 3 красавіка
Тым часам прадстаўнік акупацыйнай адміністрацыі РФ у Крыме Міхаіл Разважаеў а 10-й гадзіне 3 красавіка апублікаваў у Telegram паведамленне, у якім папярэдзіў пра «прафілактычныя мерапрыемствы» ў раёне Севастопаля з раніцы да 23-й гадзіны. Мэта прафілактычных мерапрыемстваў — падрыхтоўка да адбіцця атакі атрадаў «ПДСЗ» (верагодна, маюцца на ўвазе падводныя дыверсійныя сілы і сродкі). Чыноўнік удакладніў, што ідзе гаворка пра флотскія вучэнні, на якіх будуць трэніравацца ў выкарыстанні розных відаў зброі, у тым ліку — гранатамётаў і рэактыўных бомбаў. Пакуль не ясна, ці датычны расійскі флот да падзення расійскага ваеннага самалёта Су-30.
Зазначым, на працягу апошняга тыдня падзенне Су-30 — гэта трэцяя страта расійскай авіяцыі. Папярэдні інцыдэнт адбыўся 31 сакавіка.
Прыкладна ў адзін і той жа час, паміж 21-й і 23-й гадзінамі, стала вядома пра авіякатастрофы з двума самалётамі ЗС РФ. Спачатку Z-блогер і авіяцыйны штурман ЗС РФ Ілля Туманаў у Telegram-канале Flightbomber напісаў пра падзенне знішчальніка Су-34: месца падзення не ўдакладняецца. Праз дзве гадзіны паступіла новая інфармацыя — у Крыме разбіўся ваенна-транспартны самалёт Ан-26. На борце транспартніка знаходзілася 30 вайскоўцаў ЗС РФ: Мінабароны заявіла, што самалёт урэзаўся ў скалу ў Бахчысарайскім раёне.
Праз суткі губернатар Мурманскай вобласці паведаміў, што ў самалёце знаходзіліся прадстаўнікі Паўночнага флоту РФ: расследаванне ў сеціве паказала, што гэта маглі быць дэсантнікі расійскіх частак, якія яшчэ з 2014 года ваююць ва Украіне. 2 красавіка крыніцы медыя «Руская служба BBC» паведамілі, што на борце Ан-26 знаходзіўся высокапастаўлены афіцэр Паўночнага флоту РФ.