24 красавiка 2026, Пятніца, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Тупік»: расійскі прапагандыст завыў з-за ўкраінскіх дронаў і робатаў

7
«Тупік»: расійскі прапагандыст завыў з-за ўкраінскіх дронаў і робатаў

Украіна імкліва нарошчвае свае магчымасці.

Расійскі прапагандыст паскардзіўся на змяненне характару баявых дзеянняў з-за развіцця ўкраінскіх тэхналогій. Ён прызнаў, што выкарыстанне дронаў і робатызаваных сістэм уплывае на сітуацыю на фронце, піша OBOZ.UA.

Такое меркаванне выказаў прапагандыст Дзмітрый Стэшын. Паводле яго слоў, цяперашняя сітуацыя на фронце зайшла ў «тупік». Акрамя таго, ён звярнуў увагу на змяненне тэмпаў наступу.

«Так, тут тупік. Ну, ты заўважыў, што змяніліся тэмпы наступу? Украіна ліхаманкава нарошчвае свае магчымасці», – звярнуўся ён да суразмоўцы.

https://vimeo.com/1186154107?share=copy&fl=sv&fe=ci

Ён таксама прызнаў, што ўкраінская «сцяна дронаў» і прымяненне робатызаваных сістэм у наступах аказаліся эфектыўным падыходам. Спасылаючыся на размову з украінскім ваеннапалонным, прапагандыст успомніў «непрыемную» для сябе цытату.

«Непрыемная цытата. Ён (украінскі ваеннапалонны – рэд.) сказаў, што вы прывозіце на фронт грузавік людзей, а мы прывозім грузавік FPV-дронаў», – сказаў Стэшын.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках