У Нёман выпусцілі 10 тысяч залатых рыбак
6- 1.04.2026, 18:34
- 3,778
Навошта?
Адразу 10 тыс. залатых рыбак запусцілі ў акваторыю Нёмана. Ці так гэта насамрэч, разбіраўся NewGrodno.
Пра гэта журналістам паведаміў жыхар Гродна, які стаў сведкам незвычайнага зарыблення.
«Мне проста сказалі, што гэта не для прыгажосці, а для карысці ракі», — расказаў Аляксей.
На справе высветлілася, што рыбкі сапраўды залатыя — гэта былі карасі адпаведнай афарбоўкі.
Іх вырасцілі для вадаёмаў у буйных гарадах. Яны харчуюцца смеццем, ілам, раслінамі — усім тым, што засмечвае ваду. Працуюць як санітары ракі.
За «навасёламі» будуць сачыць. Кожная асобіна аснашчаная GPS-трэкерам. Таму спецыялісты змогуць адсочваць перамяшчэнне карасёў і ацэньваць эфектыўнасць іх працы.
Рыбаловаў папярэдзілі: вылоўліваць гэтую рыбу нельга. За кожную пагражае ўнушальны штраф. За гэтым будзе сачыць спецыяльны экалагічны патруль.