1 красавiка 2026, Серада, 19:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцін папярэдзіў Пашыняна

4
Пуцін папярэдзіў Пашыняна

Дыктатар РФ заявіў, што Арменія не зможа быць адначасова і ў ЕАЭС, і ў ЕС.

Расія спакойна ставіцца да імкнення Арменіі развіваць адносіны з Еўрасаюзам, але Ерэван не можа быць у мытным саюзе адначасова з ЕС і ЕАЭС, — заявіў Уладзімір Пуцін на сустрэчы з армянскім прэм’ерам Ніколам Пашынянам.

«Мы разумеем, што любая краіна шукае максімальныя перавагі ад супрацоўніцтва з трэцімі краінамі. Але гэта павінна быць відавочна, павінна быць па-сумленным, загадзя, як гэта называецца, «на беразе», сказана: знаходжанне ў мытным саюзе з Еўрасаюзам і з ЕАЭС немагчыма», — адзначыў расійскі дыктатар (цытата паводле ТАСС).

Паводле яго слоў, гэта «пытанне чыста эканамічнага характару».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках