«Чаму вы не едзеце ў Валагду?»
6- 1.04.2026, 14:58
- 3,058
Расіянцы расказалі, чаму яе не чакаюць у Беларусі.
Карыстальніца Threads пад нікам sezartis цягам апошніх сутак напісала некалькі пастоў, у якіх папрасіла выказаць меркаванне падпісчыкаў наконт пераезду ў іншую краіну. Абмяркоўваліся некалькі варыянтаў — Сербія, Казахстан, Беларусь.
«Разумею, што Сербію мы не пацягнем, а пераезд у Беларусь — цалкам. Культура, кухня, людзі, мова — усё вельмі класнае, месцаў шмат добрых і прыгожых. Рабочыя месцы адбіраць не будзем — з мужам працуем анлайн, хіба што, можа, вучняў пашукаю з Беларусі — маім стала вельмі складана займацца са мной англійскай, сёння намучыліся з VPN», — напісала яна ў адным з пастоў.
Беларусы пакінулі пад пастамі дзясяткі каментароў. Прывядзём самыя папулярныя:
— Расіяне, а чаму вы едзеце ў Беларусь, а не на акупаваныя новыя тэрыторыі?
— Мы вам не рады. Заставайцеся ў сябе
— Мяняць шыла на мыла. Так сабе ідэя. Пацікаўцеся, колькі людзей збегла з Беларусі. Напэўна, не проста так.
— Чаму вы не едзеце ў Валагду?
— Вось такім чынам ідзе ціхая акупацыя, потым будуць патрабаваць прыбраць усё, што на беларускай мове.
— Як смешна бачыць такія пасты, з’язджаць на пяты год вайны толькі таму, што інтэрнэцік прыціснулі. Вы падтрымлівалі ўвесь гэты час забойствы. Заставайцеся дома, яшчэ не хапала, каб вы рускі мір у Беларусь звалі.
— І вы не будзеце патрабаваць прыбраць надпісы на беларускай мове і абвяшчаць рух у грамадскім транспарце па-руску, бо вы не разумееце па-беларуску?
— Пяты год вайны, а адзінае, што турбуе, — праблемы з інтэрнэтам. Вашы ўжо панаяхалі ў 2020-м, з-за чаго амаль мільёну беларусаў давялося з’ехаць, яшчэ і вы лезяце.