1 красавiка 2026, Серада, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь перажыла рэкордна сухі сакавік

Беларусь перажыла рэкордна сухі сакавік

У двух гарадах упершыню ў гісторыі не выпала ні кроплі.

Сіноптыкі падвялі метэаралагічныя вынікі першага вясновага месяца. Для большасці рэгіёнаў Беларусі сакавік стаў рэкордна цёплым за ўсю гісторыю назіранняў, а для паловы краіны — яшчэ і рэкордна сухім. У двух беларускіх гарадах, згодна з афіцыйнымі справаздачамі метэастанцый, у мінулым месяцы не выпала нават міліметра ападкаў, паведамляе «Тэлеграф».

Як адзначылі аўтары тэматычнага Telegram-канала пра надвор'е «Метэавайб», сакавік 2026 года вырашыў адпавядаць тэндэнцыям апошніх гадоў і працягнуў абнаўляць тэмпературныя рэкорды. У выніку для 35 з 48 беларускіх афіцыйных метэастанцый мінулы месяц стаў самым цёплым сакавіком за ўсю гісторыю назіранняў.

Так, на фоне анамальна цёплага надвор'я ў Брэсцкім рэгіёне да канца сакавіка зацвілі абрыкосы, фатаграфіямі якіх падзяліліся падпісчыкі «Метэавайба».

Але куды больш трывогі ў спецыялістаў выклікае тое, што разам з паскораным пацяпленнем у Беларусь прыйшла сапраўдная засуха. Адразу ў двух гарадах ва ўсходняй палове краіны ў мінулым месяцы ўвогуле не было ападкаў — у Жлобіне Гомельскай вобласці і Слаўгарадзе Магілёўскай вобласці. Паводле слоў спецыялістаў, такое засушлівае надвор'е ў сакавіку дагэтуль не здаралася.

Аўтары іншага Telegram-канала @nadvorie сабралі антірэкорды па колькасці ападкаў у сакавіку і ў іншых беларускіх гарадах:

Полацк — за месяц выпала ўсяго 5 мм ападкаў (што адпавядае толькі 11% ад кліматычнай нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 2022 годзе і складаў 7 мм.

Лепель — 3 мм (7% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1974 годзе і складаў 5 мм.

Віцебск — 2,7 мм (6% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1974 годзе і складаў 2,8 мм.

Высокае — 2,4 мм (7% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1974 годзе і складаў 4,2 мм.

Барысаў — 1,5 мм (4% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1928 годзе і складаў 6 мм.

Мсціслаў — 1,5 мм (4% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 2011 годзе і складаў 6 мм.

Сянно — 1,4 мм (4% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1969 годзе і складаў 5 мм.

Орша — 1,4 мм (4% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1928 годзе і складаў 3 мм.

Бярэзінскі запаведнік — 1,3 мм (3% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 2022 годзе і складаў 4 мм.

Горкі — 1,0 мм (3% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1974 годзе і складаў 6 мм.

Касцюковічы — 1,0 мм (3% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1960 годзе і складаў 2 мм.

Васілевічы — 0,8 мм (2% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1960 годзе і складаў 4 мм.

Мар'іна Горка — 0,6 мм (2% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 2022 годзе і складаў 2,5 мм.

Магілёў — 0,6 мм (2% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1954 годзе і складаў 5 мм.

Акцябр — 0,4 мм (1% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1960 годзе і складаў 3 мм.

Бабруйск — 0,4 мм (1% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1950 годзе і складаў 2 мм.

Жыткавічы — 0,4 мм (1% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1974 годзе і складаў 1,8 мм.

Мазыр — 0,3 мм (1% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1974 годзе і складаў 2,7 мм.

Беразіно — 0,2 мм (0% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 2011 годзе і складаў 5 мм.

Гомель — 0,2 мм (1% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1960 годзе і складаў 5 мм.

Клічаў — 0,1 мм (0% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1960 годзе і складаў 3 мм.

Брагін — 0,1 мм (0% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1986 годзе і складаў 1,1 мм.

Слаўгарад — 0 мм (0% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 1960 годзе і складаў 4 мм.

Жлобін — 0 мм (0% ад нормы). Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў 2011 годзе і складаў 4 мм.

Такое засушлівае надвор'е стала прычынай таго, што да 1 красавіка ўжо ў 8 раёнах Беларусі ўведзены забароны на наведванне лясоў з-за 4-га класу пажарнай небяспекі.

Нагадаем, рашэнні аб увядзенні абмежаванняў або забаронаў на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя ўлады па ўзгадненні з пажарнымі і лясгасамі. Новыя рашэнні аператыўна публікуюцца на афіцыйным сайце ведамства (спасылка на аператыўную карту тут) і на сайтах раённых адміністрацый, і сітуацыя можа змяняцца цягам дня.

Праўда, згодна з аператыўнымі прагнозамі сіноптыкаў, ужо ў першыя дні красавіка па большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, хай пераважна нядоўгія. Месцамі дажджы могуць суправаджацца першымі вясновымі навальніцамі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках