Эвалюцыя хамства
9- Андрэй Макарэвіч
- 31.03.2026, 10:00
- 6,446
А ўжо народ-баганосец падхапіў з асалодай.
Сцвярджэнне, што чалавецтва хутка і катастрафічна паглупела, падаецца праўдай толькі часткова — чалавецтва такім было заўсёды. Проста ў залежнасці ад таго, праз якія паласы праходзіць свет, гэта праяўляецца ў большай ці меншай ступені.
Вось што адназначна расквітнела буйным колерам — гэта хамства. Пачалося ўсё з палітычных тэлешоў і, наогул, нядаўна — я памятаю найцікавейшыя праграмы кшталту «К барьеру!» — апаненты спрачаліся, і ніхто адзін аднаму не хаміў! (Нешта дазваляў сабе Жырыноўскі, але на сённяшнім фоне гэта дзіцячы ляпет).
Пачалося так хутка і прыкметна, што я не мог адкараскацца ад адчування, што гэта ўказанне зверху. Амаль адначасова хамства стала працоўнай мовай расійскіх паўнамоцных прадстаўнікоў. А ўжо народ-баганосец падхапіў з асалодай. А што, можна было?
Хамства захліснула інтэрнэт. Ляціць яно заўсёды ад незнаёмых людзей (знаёмыя ж табе не хамяць, праўда?) Хамства заўсёды бездарнае. Яго адзіная задача — вывесці цябе з раўнавагі. І ўсё.
Паколькі я не дазваляю сабе адказваць на хамства хамствам (хоць многія знаходзяць у гэтым асалоду), для мяне дыялог у гэтым месцы заканчваецца — найчасцей і не пачаўшыся. Магу зрэдку паслаць хама ў сраку, але гэта, на маю думку, усяго толькі рэкамендацыя напрамку руху. Можна, вядома, часам падчышчаць стужку, але сумна і агідна — як падціраць за іншымі.
Цікава, якая эвалюцыя хамства на іншых моўных прасторах?
Андрэй Макарэвіч, «Фэйсбук»