31 сакавiка 2026, aўторак, 11:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША стварылі надзвычай вузкае аўто

6
У ЗША стварылі надзвычай вузкае аўто

Яно памерам з матацыкл.

Найвужэйшае аўто ў ЗША — твор каманды блогера Тайлера Фівера. Пра яго пабудову і эксплуатацыю ён распавёў у відэа на сваім YouTube-канале Prop Department.

Экстравагантны праект увасобілі ў жыццё за два тыдні. Донарам стаў кампактны хэтчбэк Ford Festiva 1988 года — паўночнаамерыканская версія Mazda 121.

Аўтамабіль разрэзалі ўздоўж і вынялі цэнтральную яго частку. Дакладную шырыню не паведамляюць, аднак вядома, што яна менш за 1 метр, бо на відэа відаць, што аўто праязджае ў дзверы дома шырынёй 90 см.

Цяпер Ford Festiva двухмесны, прычым адзіны пасажыр сядзіць за вадзіцелем — як на матацыкле. Давялося нават абрэзаць руль, паколькі ён аказаўся занадта шырокім.

Разам з тым дзверы, аптыка і гукавы сігнал засталіся стандартнымі. Падвеску і тармазы таксама пакінулі.

Паколькі бензінавы рухавік у Ford Festiva ўжо не змясціўся, усталявалі невялікі электрарухавік. Яго, а таксама здымную батарэю, пазычылі ў электрабайка.

Аўто захавала рэгістрацыю і страхавы поліс. Нягледзячы на тое, што яно не надта ўстойлівае, Тайлер Фівер не баіцца ездзіць на ім па горадзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках