31 сакавiка 2026, aўторак, 10:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Унутры Расіі адкрыўся «другі фронт»

11
Унутры Расіі адкрыўся «другі фронт»

Z-патрыёты паўсталі супраць Крэмля.

Планы Крэмля па забароне ў Расіі тэхналогіі VPN раззлавалі нават самых лаяльных прадстаўнікоў Z-патрыётаў. Наступным этапам інтэрнэт-цэнзуры ў РФ стане блакіроўка VPN — віртуальнай прыватнай сеткі. Гэта навіна выклікала хвалю абурэння ў расіян, у тым ліку ў шэрагах Z-патрыётаў. Пра гэта паведамляе Dialog.UA.

Пра планы па VPN паведамілі адразу некалькі пракрамлёўскіх расійскіх СМІ — РБК, «Коммерсант» і Forbes.ru. Блакіроўка самага папулярнага ў РФ мэсэнджара Telegram амаль завершаная.

А наступным этапам ужо стане барацьба з VPN. З 1 красавіка, як паведамляецца, расіянам заблакуюць магчымасць папаўняць баланс Apple ID з мабільнага рахунку ў межах барацьбы з рэсурсамі абыходу блакіровак.

Інтэрнэт-блакада ўводзіцца ў РФ, верагодна, па сакрэтным даручэнні дыктатара Уладзіміра Пуціна. Улады абавязалі лічбавыя платформы РФ абмяжоўваць выкарыстанне іх кліентамі VPN. За сэрвісы абыходу блакіровак, як чакаецца, будзе ўведзеная адміністрацыйная адказнасць.

Z-патрыёты не змаглі змоўчаць. Ваенкар Ілля Туманаў (Fighterbomber) з сеткі Уладзіміра Салаўёва з горыччу канстатаваў: «Падобна, усё. Будзем ездзіць за інтэрнэтам у менш прагрэсіўныя краіны. Ну, калі выпусцяць».

Выказалася і прапагандыстка Анастасія Кашаварава. Яна назвала тое, што адбываецца ў Расіі, «фестывалем абсурду».

«Лічбавы суверэнітэт па-расійску выглядае так — забараніць Інтэрнэт цалкам. Бо нічога свайго няма. Усё замежнае… Хлопцы, вы там шчыра ўжо прызнайцеся, што вам так надакучыў рускі народ са сваімі праблемамі, вам бы цяпер у Куршэвелі (жанчын — рэд.) шчупаць. А тут мы са сваёй «СВА», вечна гундзім, гэта нам не так, тое нам не так. Едзьце, хлопцы, у Куршэвель, едзьце. І не вяртайцеся, калі ласка», — звярнулася яна да ўладаў.

Пракаментаваў планы Крэмля і папулярны Z-рэсурс «МІГ Расіі». «Ніколі б мы не падумалі, што другі фронт для барацьбы з расійскім прагрэсам адкрыюць ужо ўнутры самой Расіі», — паскардзіўся прапагандысцкі канал.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках