Унучка Трампа сустрэлася з Сабаленкай у Маямі
8- 27.03.2026, 17:48
- 3,174
Яна падтрымала беларускую тэнісістку перад фіналам турніру.
Унучка прэзідэнта ЗША Дональда Трампа сфатаграфавалася з Арынай Сабаленкай у Маямі, піша Sports.ru.
«Атрымала велізарнае задавальненне ад прагляду матча Арыны. Давай жа зробім гэта ў суботу», — падпісала фота Кай Трамп.

18-гадовая Кай — блогерка і гольфістка, а таксама старэйшая дачка Дональда Трампа-малодшага і Ванесы Хейдон. Яна старэйшая ўнучка 45-га і 47-га прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.
У фінале Сабаленка згуляе з Кока Гаўф.