Затрымалі Марыну Адамовіч
7- 17.03.2026, 17:33
- 10,700
Сілавікі чакалі яе каля дома.
Затрымалі жонку лідара беларускай апазіцыі, вызваленага палітвязня Мікалая Статкевіча, Марыну Адамовіч. Пра гэта палітык паведаміў у сваім Telegram-канале.
«Сёння каля дома затрымалі маю жонку Марыну Адамовіч. Нібыта хочуць узяць у яе тлумачэнні наконт атрымання ёю праваабарончай прэміі Homo Homini ў Празе замест мяне. Чакалі каля дома. Адзін прадставіўся следчым Казловым. Пакуль інфармацыі няма», — напісаў былы палітвязень.
Нагадаем, лідар беларускай апазіцыі, вызвалены палітвязень Мікалай Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini на 28-м Міжнародным фестывалі дакументальнага кіно пра правы чалавека One World, які праходзіць у Празе. Замест палітыка прэмію атрымлівала ягоная жонка Марына Адамовіч.