Долар упэўнена рухаецца да цаны ў 3 рублі
- 17.03.2026, 12:02
- 1,146
Рубель слабее.
Сёння долар пераадолеў адзнаку ў 2,95 рубля і ўпэўнена рухаецца да 3, расійскі рубель, у сваю чаргу, таннее. Біткойн за апошнія суткі падаражэў, цяпер знаходзіцца паблізу адзнакі ў $74 172.
Долар вырас на 2,36 капейкі і каштуе 2,9699 рубля.
Еўра пакуль без здзелак і каштуе 3,3617 рубля.
Сотня расійскіх рублёў знізілася на 1,40 капейкі і каштуе 3,6559 рубля.
Юань пакуль без здзелак, дзесятак каштуе 4,3059 рубля.
У панядзелак долар вырас на 1,31 капейкі і каштаваў 2,9463 рубля, еўра патаннела на 0,08 капейкі і каштавала 3,3617 рубля. Сотня расійскіх рублёў патаннела на 2,63 капейкі і каштавала 3,6709 рубля, а дзесятак юаняў падаражэў на 0,58 капейкі і каштаваў 4,3059 рубля.