Першая спроба Пуціна правалілася
1- Уладзімір Пастухоў
- 17.03.2026, 10:34
- 5,392
Першае пяро зламалася.
З'яўленне ў пабліку кароткай інфармацыі пра тое, што Пуцін прапанаваў вывезці з Ірана 450 кілаграмаў высокаабагачанага ўрану з мэтай завяршэння вайны, а Трамп адмовіўся і ад аднаго, і ад другога (і ад вывазу, і ад завяршэння), дзіўнае толькі тым, што яно з'явілася ў пабліку. Гэта значыць, што непублічная спроба Масквы (прынамсі — першая) зняць геапалітычную рэнту з сітуацыі на Блізкім Усходзе правалілася, і Пуцін вырашыў зліць гэты варыянт у піяр: з паршытай авечкі хоць воўны клок.
У мяне няма ніякіх пытанняў да Трампа наконт таго, чаму ён адхіліў пуцінскага радыеактыўнага траянскага каня. Прычын, якім няма ліку, можна пералічваць бясконца доўга, але я спынюся на дзвюх.
Па-першае, ніхто дакладна не ведае, колькі абагачанага ўрану насамрэч ёсць у Ірана, і вываз 450 кілаграмаў, хутчэй за ўсё, праблему не вырашае, не кажучы ўжо пра тое, што застаецца магчымасць працягваць абагачэнне. Такім чынам, ізалявана і па-за кантэкстам прапанова Пуціна нічога не вартая.
Па-другое — і гэта найважнейшае — прыняўшы прапанову Пуціна, Трамп становіцца залежным ад яго. Гэта ўсё адно, што ўпусціць бадлівага казла ў геапалітычны гарод. Пры гэтым Пуцін як гарант для Трампа яшчэ менш прымальны, чым самі аятолы: тых хоць час ад часу можна бамбіць — пакуль, прынамсі.
Сама па сабе ідэя нейкіх маніпуляцый з іранскім уранам пры ўдзеле Расіі, мякка кажучы, несвежая і бярэ пачатак прынамсі ад 2009-га, ад Жэнеўскіх перамоваў. Даставаць яе сёння на свет у такой дрымучай архіўнай форме было, вядома, дурна. Першапачаткова гэта была задума, асуджаная на правал. Але гэта не азначае, што ў будучыні ў Пуціна зусім няма шанцаў неяк уклінецца ў здзелку з Іранам, калі да гэтага дайдзе справа.
Тое, што мы назіралі, было ўсяго толькі прабай пяра. Першае пяро зламалася. Але не трэба недаацэньваць цярпенне і настойлівасць Масквы. Там умеюць цярпліва чакаць, пакуль фартуна павернецца патрэбным бокам.
Уладзімір Пастухоў, Telegram