Z‑прапагандысты пачалі крытыкаваць Герасімава
1- 17.03.2026, 8:45
- 4,622
Акупантаў можа чакаць яшчэ адзін правал на фронце.
Расійскія Z‑каналы паведамляюць пра новыя патрабаванні кіраўніка Генеральнага штаба Валерыя Герасімава, якія могуць сур'ёзна ўскладніць працу арміі на фронце. Паводле іх звестак, вайскоўцам загадана выдаліць звыклы месэнджар са смартфонаў і ўсталяваць замест яго расійскі MAX, пры гэтым пачалася праверка тэлефонаў. Тым, хто не выканае распараджэнне, пагражаюць адпраўкай у «мясныя штурмы» «ў адзін канец», піша «Дыялог».
У Сеціва таксама трапілі дакументы, якія ўводзяць яшчэ больш строгія абмежаванні на выкарыстанне смартфонаў і месэнджараў у арміі. Фактычна гэта можа азначаць поўнае канфіскаванне мабільных прылад у вайскоўцаў. Z‑канал «Два майора» папярэджвае, што пры поўным выкананні гэтых правілаў наступствы могуць быць надзвычай сур'ёзнымі, уключаючы «цішыню ў эфіры».
На апублікаваных здымках распараджэнняў указана, што месэнджар MAX павінен выкарыстоўвацца для сувязі з роднымі, але забаронены для службовых перамоў. Акрамя таго, вайскоўцам забаронена карыстацца смартфонамі пры выкананні абавязкаў.
Нават праваенныя аўтары адзначаюць, што такая зачыстка Telegram і іншых звыклых каналаў сувязі можа негатыўна адбіцца на працы самой сістэмы камунікацый у войсках. Жорсткі кантроль павялічвае рызыку збояў непасрэдна на лініі фронту.