У Лунінецкім раёне выявілі анамалію
4- 17.03.2026, 8:37
- 2,206
На ставах гіне рыба, а спецыялісты не могуць вызначыць прычыну.
На ставах Боханава ў Лунінцы адбылася гібель рыбы. Берагавую лінію абследавала раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя разам з зацікаўленымі асобамі.
Спецыялісты правялі першасны агляд берага — патэнцыйных крыніц забруджвання аб’екта не выяўлена.
Узоры вады адвязуць на аналіз у Пінскую міжраённую лабараторыю. А раённае аддзяленне ЖКГ прыняло меры па зборы і ўтылізацыі загінулай рыбы.
Нягледзячы на тое, што прычына афіцыйна не ўстаноўлена, спецыялісты адзначаюць, што працяглыя нізкія тэмпературы зімовага перыяду прывялі да ўтварэння лёду на вадаёмах таўшчынёй да 40–50 см.
Гэты фактар негатыўна адбіўся на ўзроўні ўтрымання кіслароду ў вадаёмах.