Беларусы не змаглі дамовіцца, чым замяніць дранікі
8- 3.11.2026, 17:35
- 2,822
Затое прапанавалі дзясяткі варыянтаў.
Адзін з карыстальнікаў сацыяльнай сеткі Threads звярнуўся да падпісчыкаў з прапановай назваць «найбольш беларускую страву». Пры гэтым ён паставіў адну ўмову.
«Назаві ў каментарыях найбольш беларускую страву, — піша аўтар паста. — Калі скажаш «дранікі» — ты не крэатыўны, але я цябе паважаю».
Каментатары пералічылі дзясяткі страў, праўда, большасць з іх усё ж была з бульбы. Сайт Charter97.org сабраў самыя «смачныя», на наш погляд, ідэі:
- Бабка ў чыгунку ў печы. Абавязкова крыху мяса ў ёй. І есці, запіваючы халодным малаком.
- Кішка. Страва ўяўляе сабой свіную кішку, начыненую сырою цёртай бульбай з даданнем абсмажанай цыбулі, шкваркаў са свіной грудзінкі і спецый (часам з грыбамі або невялікай колькасцю мяса). Потым яе запякаюць у духоўцы да ўтварэння хрумсткай скарыначкі.
- Бульба ў мундзірах і шчы з квашанай капустачкі. Проста смаката.
- Мачанка. Соус са свіных рэбраў і каўбасак у мучным соусе з блінамі.
- Вершчака з аладкамі.
- Тлустыя бліны з печы са шкваркамі, качан квашанай капусты ў гарачы тук памачыць. На гарачы блін яшчэ шчодры кавалачак масла, яшчэ чарніцы з цукрам таўкачом расцерці ды бліны мачаць, клёцкі смажаныя з цыбуляй і шкваркамі.
- Вялікія бульбяныя бліны са смятанай.
- Халаднік. Абажаю!!! Ніколі не надакучвае!