На мяжы Латвіі і Беларусі адбылася зухвалая правакацыя
20- 7.10.2026, 3:02
- 14,362
Праз латвійскую мяжу спрабавалі прарвацца 20 чалавек.
Латвійскія вайскоўцы спынілі спробу 20 мігрантаў незаконна перайсці мяжу з Беларуссю, пры гэтым асобы, якія суправаджалі групу, пагражалі ім зброяй. Пра гэта паведаміў у X міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава.
Паводле яго слоў, гэтым разам правакацыя была асабліва дэманстратыўнай і агрэсіўнай, у адрозненне ад многіх папярэдніх.
Суправаджальнікі знаходзіліся на беларускім баку мяжы. Яны былі ўзброеныя, пагражалі вайскоўцам Нацыянальных узброеных сіл Латвіі і актыўна падганялі групу мігрантаў у бок Латвіі, піша Домбрава.
Праз некалькі гадзін пасля гэтага інцыдэнту людзі ў масках праніклі на тэрыторыю Латвіі. Яны пашкодзілі размеркавальную шафу і скралі камеры, а затым вярнуліся ў Беларусь яшчэ да таго, як на месца паспелі прыбыць памежнікі.
Домбрава папярэдзіў, што такія выпадкі могуць мець больш сур'ёзныя наступствы для самой Беларусі.