Малдова ўпершыню набыла ўкраінскі газ і плануе пашырыць імпарт
- 30.10.2026, 23:03
Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр краіны.
Малдова набыла ва Украіне 2 млн куб. м прыроднага газу па цане ніжэйшай, чым куплялі дагэтуль. Да ўступлення ў сілу абмежаванняў на экспарт Кішынёў плануе набыць яшчэ больш украінскага газу. Пра гэта заявіў. прэм’ер-міністр Малдовы Васіле Тофан.
Па словах прэм’ера Малдовы, улады разлічваюць, што дадатковыя закупкі ва Украіне дапамогуць знізіць выдаткі на пастаўкі газу і ў перспектыве дазволяць паменшыць тарыфы для спажыўцоў.
«Мы паспяхова выпрабавалі механізм закупак і цяпер хочам набываць большыя аб’ёмы газу, каб знізіць выдаткі. Аб’ёмы невялікія — 2 млн куб. м, але мы хацелі праверыць механізм: ці можам мы набываць газ ва Украіне танней і скасаваць кантракты, якія ў нас ужо ёсць. Механізм спрацаваў», — адзначыў прэм’ер-міністр Малдовы Васіле Тофан.