Беларус Фёдар Лапоухаў стаў лепшым гульцом чэмпіянату Балгарыі па футболе
- 14.10.2026, 14:18
Па ацэнцы аўтарытэтнага статыстычнага партала.
Беларускі варотар сафійскага «ЦСКА» Фёдар Лапоухаў — лепшы гулец чэмпіянату Балгарыі паводле сярэдняй адзнакі статыстычнага партала Sofascore на дадзены момант, піша «Прэсбол».
Сярэдняя адзнака варотара зборнай Беларусі складае 7,48 бала. Следам у топ-3 таксама ідуць варотары: Пламен Іліеў з варненскага «Спартака» (7,47) і Святаслаў Вуцаў з «Левскі» (7,40).
Усяго Лапоухаў у сезоне выйшаў на поле ў 11 матчах, прапусціў дзевяць галоў і чатыры матчы згуляў «на нуль».