Беларускі форвард «Катовіце» Ілля Шкурын забіў ужо восьмы гол у сезоне
- 12.10.2026, 23:09
- 2,086
ФОТА: GKSKATOWICE.EU
Відэафакт.
Беларус Ілля Шкурын адкрыў лік у перанесеным матчы 3-га тура Экстраклясы з кракаўскай «Вечыстай».
27-гадовы гулец выйшаў у стартавым складзе і адзначыўся забітым мячом на 15-й хвіліне сустрэчы.
Нападнік «Катовіце» забіў восем мячоў у бягучым чэмпіянаце і дзяліць першае месца ў спісе самых выніковых гульцоў турніру разам з Жорды Санчэсам, які прадстаўляе шчэцінскую «Пагонь».
Зазначым, што яшчэ ў 2020 годзе Ілля Шкурын адмовіўся выступаць за зборную Беларусі, пакуль у краіне дзейнічае рэжым Лукашэнкі.