«Пакіньце Грэнландыю ў спакоі»: на матчы НБА прайшла акцыя супраць палітыкі Трампа
- 19.01.2026, 22:27
- 2,508
Відэафакт.
Падчас матчу Нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі (НБА) паміж «Мемфісам» і «Арланда», які адбыўся ў Лондане, прайшла акцыя супраць палітыкі ЗША і Дональда Трампа.
Падчас выканання нацыянальнага гімна ЗША адзін з фанатаў крыкнуў «Пакіньце Грэнландыю ў спакоі», яго адразу падтрымалі тысячы балельшчыкаў, якія прысутнічалі на матчы. На гэтым нічога больш не адбылося: гімн быў выкананы да канца, каманды правялі матч.
Трамп заявіў пра намер далучыць Грэнландыю, якая належыць Даніі, да Злучаных Штатаў. Падобныя ідэі ён выказваў і падчас свайго першага прэзідэнцкага тэрміну (2017–2021). Паводле яго слоў, востраў патрэбны Вашынгтону для забеспячэння нацыянальнай бяспекі.