25 лiпеня 2024, Чацвер, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта сядзіць у Лукашэнку, як стрэмка»

10
«Гэта сядзіць у Лукашэнку, як стрэмка»

Дыктатар напалоханы.

Беларускія ўлады апошнім часам усё часцей праводзяць завочныя суды. Што можа азначаць такая тэндэнцыя?

Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода» Валер Карбалевіч пракаментаваў сітуацыю.

На думку аналітыка, сам факт таго, што сілавікі змагаюцца з дыяспарай і апазіцыяй за мяжой, сведчыць аб тым, што дзейнасць гэтых структур непакоіць улады.

«Сам Лукашэнка амаль пры кожных публічных выступах згадвае пра так званых «беглых». Нават калі размова ідзе на зусім іншую тэму. Гэта сядзіць у ім, як стрэмка, і не дае супакоіцца, таму ён увесь час пра іх успамінае. Ён рэгулярна кажа, што яны ёсць, што яны ягоныя палітычныя апаненты».

Пры гэтым, паводле слоў экспэрта, упамінаючы пра тых, хто з'ехаў, Аляксандр Лукашэнка тым самым падвышае іх суб'ектнасць у вачах беларускай грамадскасці, як унутры Беларусі, так і за яе межамі.

«Бо калі б яны не мелі ніякага значэння, то навошта пра іх казаць. А калі пра іх кажуць, то значыць, што яны маюць нейкую вагу», - мяркуе Карбалевіч.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках