Названы самы загружаны маршрут з Беларусі ў ЕЗ
2- 18.05.2024, 11:37
- 3,720

Там зараз стаіць больш за 1000 вялікагрузаў.
Польскі памежны пераход «Кукурыкі» («Казловічы») - гэта самы загружаны маршрут з Беларусі ў краіны Еўразвязу цяпер. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.
«На 10.00 перад польскім памежным пераходам «Кукурыкі» («Казловічы») фіксуецца больш за 1000 фур. Нягледзячы на істотную колькасць транспарту, сумежны бок працягвае афармляць блізу 50% аўто ад нормы», - распавялі памежнікі.
Крыху лепш выглядае сітуацыя з чэргамі на беларуска-літоўскай мяжы. Там у пунктах пропуску «Меднікі» («Каменны Лог») і «Салечнікі («Беняконі») сабралася 900 грузавікоў.
«Сумежны бок выканаў норму пропуску на 32%. Уезду на сумежную тэрыторыю чакаюць блізу 900 фур», - дадалі ў ДПК.
У «Каменным Логу» выезду з Беларусі ў ЕЗ чакаюць 430 фур і 20 легкаввікоў, у «Беняконях» — 470 грузавікоў.
Перад латвійскім памежным пераходам «Патэрніекі» («Грыгараўшчына») у чарзе назбіралася 150 фур. «Латвійскі бок прыняў на сваю тэрыторыю 54 адсоткі аўто», - адзначылі памежнікі.