18 траўня 2024, Субота, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, што сказала ў сваім апошнім слове Паліна Шарэнда-Панасюк

12
Стала вядома, што сказала ў сваім апошнім слове Паліна Шарэнда-Панасюк
Паліна Шарэнда-Панасюк

Палітычнай зняволенай прысудзілі год і тры дні калоніі.

Лукашысты прысудзілі актывістцы грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліне Шарэндзе-Панасюк год і тры дні калоніі за «непадпарадкаванне турэмнай адміністрацыі».

Пракурор запытваў для палітычнай зняволенай менавіта такі тэрмін.

Прысуд вынес суддзя Станіслаў Іванюценка.

Муж палітычнай зняволенай Андрэй Шарэнда расказаў сайту Charter97.org, што тры дні – цынічны падарунак ад суддзі:

- Тры дні — гэта менавіта той тэрмін, які не дасядзела паводле папярэдняга прысуду.

Муж палітычнай зняволенай кажа, што Паліна ў апошнім слове правяла аналогіі паміж паўстаннем Каліноўскага і тым, што адбываецца ў Беларусі сёння:

- Тады паўстанне зазнала паразу, а яго ўдзельнікі падпалі пад рэпрэсіі. Кагосьці пакаралі смерцю, кагосьці выслалі ў Сібір, кагосьці адправілі ў турму. Большасць удзельнікаў паўстання пакінула Расейскую імперыю. Паліна робіць простую аналогію з тымі падзеямі і падзеямі ў Беларусі. Паўстанне Каліноўскага зазнала паразу, але стала падмуркам для станаўлення не толькі беларускай нацыі, але нават польскай і літоўскай. Усе ўдзельнікі паўстання сталі нацыянальнымі героямі, інія імёны ўвайшлі ў гісторыю. А каты, якія судзілі і пакаралі смерцю паўстанцаў, панеслі пакаранне перад гісторыяй і чалавецтвам.

Паліна мяркуе, што такое адбудзецца і ў Беларусі. Усе, хто цяпер цярпяць, стануць героямі, а іхніх катаў будзе судзіць Міжнародны крымінальны суд.

Таксама Паліна ў апошнім слове расказала пра жахлівыя варункі, у якіх яна знаходзіцца ў Рэчыцкай калоніі:

- Фактычна Паліна называе варункі ўтрымання там канцлагерам для жанчын у 21-м стагоддзі. Яна падкрэслівае, што там утрымліваюцца і жанчыны, якія ўчынілі вельмі страшныя злачынствы — забойствы, злачынствы, звязаныя з гвалтам. Але цяпер туды высылаюць і жанчын, якія выступаюць супраць рэжыму. Паліна просіць звярнуць увагу на тое, што ў цэнтры Еўропы ў калоніі забіваюць людзей. Яна звяртаецца да міжнароднай супольнасці, каб зрабіць усё магчымае, каб яна ды іншыя вязні гэтай калоніі выйшлі на волю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках