18 траўня 2024, Субота, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: Ізраіль анансаваў «нябачаную» аперацыю ў сектары Газа

Reuters: Ізраіль анансаваў «нябачаную» аперацыю ў сектары Газа

Ізраільскае войска рыхтуецца падарваць сетку падземных тунэляў, якія выкарыстоўвае ХАМАС.

Вайсковая аперацыя Ізраіля "Жалезныя мячы" ў сектары Газа будзе "нябачанай у лютасці" і не падобнай ні на адну з мінулых аперацый ізраільскага войска ў рэгіёне, распавялі Reuters восем чыноўнікаў у Ізраілі, краінах Блізкага Усходу і Захаду.

З іх слоў, стратэгія Ізраіля ў тым, каб разбурыць інфраструктуру сектара і адсунуць палестынскае насельніцтва на поўдзень, бліжэй да мяжы з Егіптам.

Таксама ізраільскае войска рыхтуецца падарваць сетку падземных тунэляў, якія выкарыстоўвае ХАМАС для сваіх аперацый, адзначылі тры суразмоўцы ў Тэль-Авіве. Пры гэтым яны прызналі, што ў іх няма дакладнага ўяўлення, што будзе пасля заканчэння баявых дзеянняў.

Гэтым жа пытаннем занепакоеныя ЗША і арабскія краіны. «У Ізраіля няма эндшпілю для Газы. Іх стратэгія - скінуць тысячы бомбаў, усё разбурыць і сысці, але далей што? У іх няма стратэгіі на паслязаўтра», - сказала адна з крыніц на Блізкім Усходзе.

Са слоў крыніцы ў Вашынгтоне, падчас візіту прэзідэнта ЗША Джо Байдэна ў Ізраіль 18 кастрычніка дзяржсакратар Энтані Блінкен і кіраўнік Пентагона Лойд Осцін падкрэслілі неабходнасць засяродзіцца на пасляваенным плане для Газы.

У сваю чаргу, Байдэн прызнаў права Ізраіля дамагацца справядлівасці пасля нападу ХАМАС, але заклікаў прэм'ер-міністра краіны Біньяміна Нетаньяху не паўтараць памылак ЗША пасля тэракту 11 верасня 2001 года. Ён нагадаў, што большасць палестынцаў - гэта не ХАМАС, а сама групоўка не прадстаўляе палестынскі народ.

Нягледзячы на грозныя планы, у Вашынгтоне сумняваюцца, што Ізраілю ўдасца знішчыць ХАМАС ці краіна захоча паўторна акупаваць сектар Газа. Пад Газай знаходзіцца «падземны горад тунэляў, у параўнанні з якімі тунэлі В'етконга выглядаюць дзіцячай забавай», адзначыла адна з крыніц.

Больш імаверным сцэнаром можа быць ліквідацыя ці паланенне як мага большай колькасці баевікоў, знішчэнне часткі тунэляў і ракетных заводаў, кажа суразмоўца сярод амерыканскіх чыноўнікаў.

Вашынгтон прапануе прыцягнуць да кіравання сектарам Газа Палестынскую адміністрацыю, якая страціла кантроль над ёй пасля захопу ўлады рухам ХАМАС, кажуць крыніцы. Аднак яны выказваюць сумнеў у магчымасці эфектыўна кіраваць паўэксклавам.

Ідэя ператварэння Газы «з турмы пад адкрытым небам у нешта большае, значна лепшае» больш пасуе «для далёкай-далёкай галактыкі, а не для планеты Зямля», сказаў былы перагаворшчык ЗША аб Блізкім Усходзе Аарон Дэвід Мілер.

З пачатку вайны паміж Ізраілем і ХАМАС у Ізраілі загінулі 1 403 чалавекі, яшчэ 3,8 тысячы параненыя. У сектары Газа колькасць загінулых дасягнула 3 478 чалавек, а больш за 12 тысяч пацярпелі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках