26 красавiка 2024, Пятніца, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэафакт: Мабілізаваных у РФ узбройваюць іржавымі аўтаматамі

30
Відэафакт: Мабілізаваных у РФ узбройваюць іржавымі аўтаматамі

А прызыўнікам ва Уладзівастоку загадзя выдалі чорныя пакеты.

У Расеі працягваецца «частковая мабілізацыя» для ўдзелу ў вайне супраць Украіны. Мабілізаваным прызыўнікам выдаюць іржавыя аўтаматы і… чорныя мяшкі, у якія звычайна пакуюць трупы, паведамляе obozrevatel.com.

Каларытныя відэазапісы з пунктаў камплектацыі ўжо з'явіліся ў інтэрнэце і хутка сталі віруснымі. Адзначаецца, што падзеі на відэа адбываюцца ва Уладзівастоку.

Як відаць з відэа, некаторыя элементы зброі не працуюць, а дзе-нідзе яны наогул адсутнічаюць або іх раз'ела іржа даслоўна наскрозь. Самі навабранцы, мяркуючы па каментарах, не ў захапленні ад такога ўзбраення.

«Другое войска свету. Мабілізаваным у РФ выдалі іржавыя аўтаматы. А ва Уладзівастоку ўвогуле наважылі не парыцца і выдалі чорныя пакеты. Спатрэбяцца», - гаворыцца ў подпісе да відэа.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках