Амбасада ЗША аднавіла працу ў Кіеве
- 18.05.2022, 21:14
- 1,788
Дыпламаты ўзнялі амерыканскі сцяг над амбасадай.
У сераду, 18 траўня, амбасада Злучаных Штатаў Амерыкі ва Украіне аднавіла працу ў Кіеве пасля вымушанай эвакуацыі дыпламатаў у сувязі з поўнамаштабным уварваннем РФ.
Пра гэта паведамляе Reuters.
"Мы афіцыйна аднаўляем працу", – заявіў прадстаўнік дыпустановы Дэніэл Лангенкамп.
Паводле ягоных словаў, спачатку ў Кіеў вернецца невялікая колькасць дыпламатаў, каб укамплектаваць місію. Над амбасадай узнялі сцяг ЗША.
Лангенкамп заўважыў, што консульскія аперацыі неадкладна не змогуць аднавіць, а рэкамендацыя Дзяржаўнага дэпартамента пра забарону паездак ва Украіну застаецца ў сіле.