26 красавiка 2024, Пятніца, 17:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўропе стварылі звышхуткі бок сілкавання для электрамабіляў

22
У Еўропе стварылі звышхуткі бок сілкавання для электрамабіляў
Фота: ABB

Новы тэрмінал здольны поўнасцю падсілкаваць кожны электрамабіль за 15 хвілін.

Швэдска-швайцарская карпарацыя ABB прадставіла звышхуткі блок сілкавання для электрамабіляў. Новы тэрмінал здольны поўнасцю падсілкаваць кожны электрамабіль за 15 хвілін, у той час як звычайнаму блоку сілкавання на гэта патрабуецца 6-8 гадзін, піша "Еўра пульс".

Зарадныя станцыі могуць зараджаць да 4 аўтамабіляў адначасова. Акрамя таго, ад іх можна будзе зараджаць не толькі электрычныя легкавыя аўтамабілі, але і грузавікі і крэслы-каталкі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя.

У Еўропе звышхуткія тэрміналы будуць даступныя ўжо ў канцы гэтага года. У Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, да якога належыць і Расея, устаноўку такіх станцый плануюць пачаць у 2022 годзе.

У 2020 годзе продаж электрамабіляў у ЕЗ патроіўся.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках