7 траўня 2024, aўторак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША пачнуць вытворчасць новых ядзерных боегаловак

6
ЗША пачнуць вытворчасць новых ядзерных боегаловак

Упершыню за 40 гадоў.

Злучаныя Штаты плануюць распрацаваць сваю першую за чатыры дзесяцігоддзі новую ядзерную боегалоўку, вядомую як W93. Яна будзе выкарыстоўвацца ў балістычных ракетах, размешчаных на падлодках, і з'яўляецца часткай больш шырокай праграмы мадэрнізацыі ядзернага арсеналу ЗША.

Пра гэта паведамляе выданне Daily Mail са спасылкай на крыніцы ў Пентагоне.

«Боегалоўка W93, якая будзе прызначаная для запуску з падлодак, з'яўляецца часткай бюджэту 19,3 мільярда даляраў, запытанага Нацыянальным агенцтвам ядзернай бяспекі ў 2025 годзе», – гаворыцца ў матэрыяле.

У цяперашні час W93 знаходзіцца на ранняй стадыі праектавання ў Лос-Аламоскай нацыянальнай лабараторыі ў Нью-Мексіка, а вытворчасць плануюць пачаць у сярэдзіне 2030-х гадоў.

Як адзначылі міністарка энэргетыкі Джэніфер Грэнхолм і адміністратарка Нацыянальнага агенцтва ядзернай бяспекі (NNSA) Джыл Грубі, канструкцыя W93 будзе заснаваная на наяўных тэхналогіях, што дазволіць адмовіцца ад правядзення новых падземных выпрабаванняў ядзерных выбуховых рэчываў. Такі падыход узгадняецца з прыхільнасцю ЗША да мараторыю на ядзерныя выпрабаванні, нягледзячы на тое, што Сенат адхіліў Дамову аб забароне ядзерных выпрабаванняў у 1999 годзе.

Укараненне W93 закліканае ўмацаваць ВМС ЗША, якія абапіраюцца цяпер на боегалоўкі W76 і W88.

«Новая боегалоўка закліканая знізіць залежнасць ад састарэлай сістэмы W76 і супрацьстаяць зменлівым пагрозам бяспекі з боку ворагаў», – паведаміла крыніца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках