26 красавiка 2024, Пятніца, 21:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валейбалістка Алена Гендэль: Не ведала, што ў нас так шмат адважных людзей

Валейбалістка Алена Гендэль: Не ведала, што ў нас так шмат адважных людзей
ФОТА: VLDINAMO.RU

Спартоўка расказала, як Беларусь змянілася ў 2020 годзе.

Беларуская валейбалістка Алена Гендэль, якая змяніла спартовае грамадзянства на расейскае, выказалася на тэму дзеяння ўладаў пасля выбараў прэзідэнта, піша сайт sport24.

- Што не так з праваахоўнымі органамі?

- Іх дзеянні - шок. Я меркавала, што ў нашай маленькай Беларусі ўсе адзін аднаго ведаюць і ніколі такога не будзе. Пра Акрэсціна нават узгадваць не хачу. Цяпер вось студэнтаў жорстка затрымліваюць. У сябе ў Фэйсбуку я нават пісала паведамленне-зварот да АМАПу і міліцыі. Разумею, калі людзей затрымліваюць і для гэтага ёсць рэальныя перадумовы, але так па-зверску здзекавацца... Ніхто такога не чакаў. Мы жывём у 21 стагоддзі, у цэнтры Еўропы...Гэта нонсэнс.

- Людзі мітынгуюць, бо стаміліся?

- Стаміліся і ўвесну адчулі, што краіну можна змяніць. У паветры пахла свабодай. А цяпер яны выходзяць, я так разумею, супраць усіх масавых затрыманняў. Выказаць сваё меркаванне - законна! Я, вядома, у шоку, што ў такіх колькасцях. У мяне шмат сяброў па свеце, і яны не толькі ў жаху ад таго, што адбываецца, але яшчэ і прыемна здзіўленыя, што беларусы так з'ядналіся.

- І гэта была здзіўленнем, што беларусы здольныя на такое?

- Так. Ніхто надта палітыкай не цікавіўся, моладзь на выбары не хадзіла. Цяпер жа...Для мяне гэта прыемнае адкрыццё. Не ведала, што ў нас так шмат адважных, сумленных, прынцыповых і моцных людзей. Гэта радуе.

Заўважце, на ўсіх мітынгах не было ні п'яных, ні наркаманаў... Толькі светлыя, інтэлігентныя, вясёлыя, мірныя людзі. Ва ўсіх ўсмешкі на тварах. Ніхто нікога не крыўдзіў, не абражаў. Мне распавядалі, там была толькі добразычлівая атмасфера. Чытала, што за ўвесь час існавання суверэннай Беларусі столькі народа не выходзіла на мітынгі.

- Народ не забудзе і не даруе?

- Так! Такія рэчы нельга дараваць. Вінаватыя павінны панесці пакаранне. Калі я глядзела ўсе гэтыя відэа, дзе плакалі мужчыны... Гэта балюча і страшна. Яшчэ раз паўтаруся: нельга заставацца абыякавымі, - сказала Гендэль.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках