Міністэрства аховы здароўя налічыла 64 224 выпадкі каранавіруса ў Беларусі
8- 8.07.2020, 15:24
- 22,043
Інфармацыя чыноўнікаў ад медыцыны не адпавядае рэальнаму становішчу.
Міністэрства аховы здароўя налічыла 64 224 зарэгістраваныя выпадкі каранавіруса ў Беларусі і 443 смерці ад яго.
Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-службы міністэрства.
Паводле звестак незалежных СМІ і блогераў, гэтыя лічбы істотна заніжаныя і не адпавядаюць рэальнаму становішчу.