Сім сім, Хартыя 97!
40- 3.05.2020, 8:00
- 25,607,337
Як пошукавік Google дапамагае абыходзіць блакаванне апазіцыйнага сайта.
Паважаныя сябры!
Беларускія ўлады ў паніцы. Менавіта праз іх недарэчныя распараджэнні і злачынную бяздзейнасць сітуацыя з эпідэміяй каранавіруса ў Беларусі стала крытычнай. Каб схаваць праўду, Лукашэнка і яго падхалімы ўзмацнілі блакаванне Charter97.org, заблакавалі некалькі «люстэркаў» сайта і спрабуюць абмежаваць доступ да нашай паскоранай і палегчанай AMP-версіі.
Але іх намаганні марныя. Наш сайт па-ранейшаму застаецца адным з лідараў беларускага інтэрнэту. У красавіку, паводле звестак Google Analytics, сайт налічваў больш за 3 мільёны ўнікальных наведвальнікаў і блізу 63 мільёнаў праглядаў навін.
Вялікі вам дзякуй за давер, дарагія чытачы!
Мы ўжо інфармавалі вас пра новыя эфектыўныя спосабы абыходу блакіроўкі, звязаным з выкарыстаннем новых магчымасцяў пошукавай сістэмы Google. У апошнія дні нашы чытачы скардзіліся, што не ўсе прапанаваныя намі раней пошукавыя словы дапамагаюць выйсці на сайт.
У сувязі з гэтым мы інфармуем, што слоў ці спалучэнняў слоў, якія дапамагаюць абыходзіць блакаванне, можа быць неабмежаваная колькасць.
На сваім смартфоне ў адрасным радку браўзера або ў пошукавым акне Google вы можаце ўпісаць словы, спалучэнні слоў ці камбінацыю сімвалаў, якія дапамогуць вам лёгка абысці блакаванне і выйсці на палегчаную і высакахуткасную версію нашага сайта (AMP-версію).
Прыводзім некаторыя прыклады: хартия гугл, хартия коронавирус, хартия 97 карантин, хартия 2020, charter97 хартия, хартия news, хартия наталья радина, радина 97, хартия витебск (гомель, могилев, бобруйск и т. д.), хартия оппозиция, статкевич хартия, санников хартия, лукашенко преступник, charter97.org go, charter97.org da, charter97.org amp, хартыя па беларуску, хартыя на беларускай мове, вкл хартыя, хартия правду не спрячешь.
Ці нават тыя словы, якія дапамагалі легендарнаму Алі-Бабе патрапіць у пячору са скарбамі: сим сим хартия 97. Важныя не словы - важна зразумець прынцып пошуку. Кожны можа прыдумаць і выкарыстоўваць свой «пароль» для выхаду на сайт Charter97.org.
Сярод спасылак, якія выдасць пошукавік, знайдзіце любую, якая вядзе на Charter97.org і Charter97.link і ля якой стаіць значок у выглядзе маланкі.
Пры націску на спасылку з маланкай у вас адкрыецца наш сайт і вы зможаце чытаць любую навіну. Пры націску на лагатып у вас адкрыецца загалоўная старонка сайта. Гэта аблегчаная версія сайта, на якой недаступныя каментары і некаторыя рубрыкі, але затое хуткасць працы сайта проста фантастычная. Вы заўсёды зможаце чытаць нашы навіны і быць у курсе падзей.
Тыя ж або іншыя словы вы можаце выкарыстоўваць для абыходу блакіроўкі і выхаду на наш сайт праз гукавы пошук, націснуўшы значок мікрафона ў адраснай радку браўзера і прамовіўшы ключавыя словы (гукавы пошук можна падключыць праз налады тэлефона).
Нагадваем, што гаворка ідзе выключна пра смартфоны.
Пошукавік Google робіць абыход блакавання сайта «Хартыя-97» займальнай і творчай справай.
Просім вас перадаць інфармацыю пра гэты спосаб чытаць «Хартыю-97» вашым блізкім, сябрам і знаёмым, асабліва старэйшага ўзросту.
Будзем разам і Беларусь стане вольнай!
P.S. Вы можаце падзяліцца гэтым скрыншотам са сваімі сябрамі.