4 траўня 2024, Субота, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джэф Плат пра натуралізацыю: Трэба гадаваць сваіх хакеістаў

1
Джэф Плат пра натуралізацыю: Трэба гадаваць сваіх хакеістаў
ДЖЭФ ПЛАТ

Форвард нацыянальнай каманды Беларусі выказаўся пра палітыку натуралізацыі ў айчынным хакеі.

- Ведаеш, што беларускія пашпарты хочуць даць яшчэ двум паўночнаамерыканцам?

- Так, Парэ і... Каму яшчэ?

- Шэйну Прынсу.

- Магу зразумець кіраўніцтва федэрацыі. У найбліжэйшай перспектыве хочацца мець баяздольную каманду, тым больш улічваючы, што Менск хутка зноў прыме чэмпіянат свету.

Але не ўпэўнены, што гэта правільны шлях, калі зазіраць крыху далей. Трэба гадаваць сваіх хакеістаў, больш увагі надаваць працы з дзецьмі. Заўваж, гэта кажу я - чалавек, які сам атрымаў беларускае грамадзянства.

Шмат разважаў на тэму натуралізацыі... Гэта складанае пытанне. Трэба мець больш поўную карціну, старанна ўсё прааналізаваць.

- Калі Парэ або Прынс звернуцца да цябе за парадай, што ты як ужо дасведчаны беларус ім скажаш?

- Што хакей у Беларусі карыстаецца вялікай папулярнасцю. Выступаючы за зборную, ты апынаешся ў цэнтры ўвагі, і гэтага не пазбегнуць. На табе ляжыць значна больш адказнасці, чым калі проста гуляеш за «Дынама». Усё ж такі прэзентуеш цэлую краіну.

- Парэ і Прынс толькі прыехалі, а ім ужо прапаноўваюць пашпарты. Ці не дзіўна?

Мяне гэта як раз і засмучае больш за ўсё. У свой час я правёў у «Дынама» чатыры гады, перш чым атрымаў грамадзянства. Думаю, заслужыў такое права. Кевін Лаланд і Шарль Лінгле таксама адгулялі ў Менску нейкі час, а ўжо потым паўстаў гэты варыянт. Цяпер жа ўсё робіцца хутка. Па-мойму, павінна быць як у войску: зорачкі на пагонах трэба заслужыць, - сказаў Плат у інтэрв'ю прэс-службе Parimatch, размешчаным на партале tut.by.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках