Лідары БНК едуць у Віцебск
2- 21.06.2019, 15:16
- 10,895

Сустрэча з жыхарамі горада адбудзецца 26 чэрвеня.
Пра гэта паведаміў у «Фэйсбуку» адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч:
- У сераду 26 чэрвеня ў Віцебску адбудзецца сустрэча з Мікалаем Статкевічам, кандыдатам у прэзідэнты ад Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу, а таксама з адным з лідараў БНК, каардынатарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўгенам Афнагелем.
Пачатак сустрэчы - а 18.00, адрас: вул. Кастрычніцкая, дом 2, Арт-цэнтр VZAP.
На сустрэчы будзе абмеркаваная сітуацыя ў краіне і шляхі выхаду з сістэмнага крызісу, у які патрапіла Беларусь.
Запрашаюцца ўсе, каму гэта важна.
Раней Яўген Афнагель распавёў сайту Charter97.org, як такая сустрэча прайшла ў Новаполацку.

