18 траўня 2024, Субота, 11:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Карбалевіч пра заяву Лукашэнкі: Што ў каго баліць, той пра тое і гаворыць

26
Валерый Карбалевіч пра заяву Лукашэнкі: Што ў каго баліць, той пра тое і гаворыць

Дыктатар пастаянна баіцца страціць уладу.

Лукашэнка падчас святочных мерапрыемстваў на 9 траўня пракаментаваў падзеі ў лаціна-амерыканскай краіне. «Нас немагчыма нахіліць і зрынуць, як сёння гэта адбываецца ў Венесуэле», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама дыктатар узгадаў пра падзеі Плошчы-2010

І гэта тыпова для Лукашэнкі, заўважыў у эфіры «Радыё Рацыя» палітычны аналітык Валер Карбалевіч, кіраўнік дзяржавы пастаянна баіцца страціць уладу:

- Лукашэнка, перад якой бы аўдыторыяй ён не выступаў, з якой бы нагоды ён не выступаў, заўсёды думае пра адно і тое ж - пра сваю уладу. З улікам таго, што ён заўсёды прамаўляе тое, што думае, з'явілася такая дзіўная сітуацыя, калі ў Дзень Перамогі, калі здавалася б трэба казаць зусім пра іншае - пра перамогу, раптам загаварыў пра тое, што яго ўладу хацелі скінуць. Што ў каго баліць, той пра тое і гаворыць.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках