25 лiпеня 2024, Чацвер, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бішкеку падчас беспарадкаў пацярпелі 29 замежнікаў

У Бішкеку падчас беспарадкаў пацярпелі 29 замежнікаў

Міністэрства аховы здароўя Кыргызстана паведаміла падрабязнасці.

Уночы 18 траўня падчас беспарадкаў у Бішкеку пацярпелі 29 замежнікаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя Кыргызстана.

Са звестак ведамства, зараз у лякарні застаюцца трое пацярпелых. У аднаго - падвойны пералом сківіцы, яшчэ ў дваіх - страсенне галаўнога мозгу. Іх стан стабільны.

Стыхійны начны пратэст пачаўся ў адказ на бойку 13 траўня паміж пастаяльцамі сталічнага хостэла - мясцовымі і прыезджымі. Праз некалькі дзён, увечары 17 траўня, ля хостэла сабралася група кыргызстанцаў, каб «адпомсціць» замежнікам, піша агенцтва 24.kg.

З часам колькасць пратэстоўцаў дасягнула тысячы. Яны перакрылі два скрыжаванні, разбілі шыбы ў адным інтэрнаце для замежных студэнтаў і ўварваліся ў іншы.

Міліцыянеры, якія прыбылі на месца беспарадкаў, заклікалі прысутных разысціся. Паведамляецца, што на трывогу быў узняты ўвесь асабовы склад сталічнай міліцыі. Са звестках Kaktus.media, былі затрыманыя 50 чалавек.

Апоўначы міліцыя паведаміла, што паводле факту бойкі 13 траўня распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб хуліганстве і затрыманыя трое грамадзян Егіпта. Пазней было апублікаванае відэа з іх прабачэннямі з аддзела міліцыі.

Пратэстоўцы запатрабавалі, каб затрыманых пакаралі паводле ўсёй строгасці закону. Акрамя таго, яны заклікалі ўзмацніць кантроль над замежнікамі і адпусціць затрыманых раней удзельнікаў мітынгу.

Натоўп разышоўся толькі на досвітку пасля размоў з кіраўніком міліцыі, актывістамі і спартоўцамі, адзначае 24.kg.

Кіраўнік дзяржкамітэта нацыянальнай бяспекі Кыргызстана Камчыбек Ташыеў заявіў, што «ў нейкай меры» разглядае як правільныя патрабаванні пратэстоўцаў, і расказаў аб рабоце для дэпартацыі нелегальных мігрантаў з краіны.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках