23 кастрычнiка 2024, Серада, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-футбаліст каманды Беларусі расказаў, як атрымаў у РФ $30 тысяч за адзін матч

2
Экс-футбаліст каманды Беларусі расказаў, як атрымаў у РФ $30 тысяч за адзін матч

Гісторыя самага вялікага нечаканага заробку.

Аляксандр Кульчы - рэкардсмен каманды Беларусі ў колькасці праведзеных матчаў. Яго дасягненне выглядае вечным - ён выходзіў на поле ў складзе каманды 102 разы. Апошні раз - у 39 гадоў. «Трыбуна» пераказвае гісторыю яго самага вялікага нечаканага заробку.

Большую частку кар'еры Аляксандр Кульчы адыграў у Расеі, дзе правёў 291 матч на вышэйшым узроўні. Не сакрэт, што ў расейскім футболе круцяцца шалёныя грошы.

У сезоне-2011 года Кульчы, якому на той момант было 36, дастаткова нечакана перайшоў у «Краснадар». Менавіта там ён і атрымаў самыя вялікія прэміяльныя ў кар'еры - ад прадпрымальніка і мільярдэра Сяргея Галіцкага.

- Гулялі з «Кубанню». Поўны стадыён, спякота. У другім тайме наш абаронца прывозіць пенальці і атрымлівае чырвоную картку. [Сапернік] Траарэ трапляе ў штангу — і ледзь не ў наступным нападзе мы забіваем. Неяк утрымалі ў меншасці гэтую перамогу. Пасля матчу Сяргей Мікалаевіч [Галіцкі] заходзіць у раздзявальню: «Дзверы зачыніце. Па 30 [тысяч даляраў] кожнаму!».

Асаблівасць матчу была ў тым, што гулялі абедзве каманды з Краснадара – і «Кубань», і «Краснадар». Для Галіцкага, заснавальніка сеткі крам «Магніт», было важна перамагчы прынцыповага саперніка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках