«Мінчанка» правяла самы працяглы сэт у гісторыі жаночай Лігі чэмпіёнаў
- 22.02.2019, 16:56
- 7,646
Паводле падлікаў ён доўжыўся амаль 52 хвіліны.
21 лютага ў рамках жаночай Лігі чэмпіёнаў «Мінчанка» прымала «Каны». Першы сэт (44:46) сустрэчы стаўся самым доўгім у гісторыі розыгрышу гэтага турніру. Паводле падлікаў ён доўжыўся блізу 52 хвілін і застаўся за францужанкамі, паведамляе «Трибуна».
Аднак гэта не перашкодзіла «Мінчанцы» атрымаць агульную перамогу (3:1).