18 траўня 2024, Субота, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспэрт: Чарнаморскі флот РФ знаходзіцца ў стадыі аперацыйнага скоўвання

Экспэрт: Чарнаморскі флот РФ знаходзіцца ў стадыі аперацыйнага скоўвання

Траціна баявога ядра флоту знішчыла Украіна дзякуючы інавацыям.

Цяпер Чарнаморскі флот Расеі знаходзіцца ў стадыі аперацыйнага скоўвання – сілы ёсць, а паўнавартасна дзейнічаць не можа. Траціна баявога ядра флоту знішчыла Украіна дзякуючы інавацыям. Пра гэта FREEДОМ сказаў капітан 1-га рангу запасу, намеснік начальніка штабу ВМС УС Украіны (2004-2020 гг.) Андрэй Рыжэнка.

- Нашы вайскоўцы выкарыстоўвалі крытычную слабасць старых караблёў ворага. Яны былі, у асноўным, яшчэ савецкай пабудовы, за выключэннем, магчыма, аднаго ці двух, я маю на ўвазе сярэдняга класа і больш. Гэтыя караблі былі знішчаны ці моцна пашкоджаныя. У іх слабая сістэма СПА, слабое тэхнічнае абсталяванне для таго, каб малапамерныя цэлі і сродкі паветранага нападу выяўляць, – заўважыў ён.

Рыжэнка паведаміў, што зараз Чарнаморскі флот часткова адышоў у Наварасійск.

- Там знаходзяцца самыя новыя караблі – ракетаносьбіты і падводныя лодкі. І адзіны новы дэсантны карабель «Пётр Маргуноў» таксама там знаходзіцца. Караблі, якія старэйшыя, базуюцца ў Севастопалі – каля паловы тых, якія ўваходзяць у склад Чарнаморскага флоту. Такая вялікая колькасць абумоўлена тым, што ёсць шмат караблёў забеспячэння і суднаў, але яны таксама старыя, – распавёў экспэрт.

Ён звярнуў увагу, што на пачатак вайны 45 караблёў і катэраў расейскага Чарнаморскага флоту выконвалі задачы, а ў наш час, часцей за ўсё, у моры наогул нікога няма.

- Расейцы пабойваюцца марскіх дронаў, якія мы навучыліся дастаткова эфектыўна выкарыстоўваць супраць караблёў ворага. Вайсковае камандаванне РФ імкнецца ўзмацніць супрацьпаветраную абарону партоў. Украінскія Сілы абароны перыядычна наносяць удары, знішчаюць сістэмы СПА. Цяпер у моры назіраецца адноснае зацішша, хоць пару тыдняў таму першы раз за паўгода дзве падводныя лодкі выпусцілі восем ракет «Калібр» па Украіне, шэсць з іх было збіта. Але сітуацыя можа хутка змяніцца, – сказаў Рыжэнка.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках