18 траўня 2024, Субота, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуціна затрымаюць пры ўездзе ў Крэмль

3
Пуціна затрымаюць пры ўездзе ў Крэмль

А двайнікоў збяруць па рэзідэнцыях.

МУС РФ абвясціла ў вышук прэзідэнтаў Украіны Уладзіміра Зяленскага і Пятра Парашэнку. Выдатна. Дзе б іх узяць? На канцэрце «Шамана» у Маскве? Альбо калі здымаюць грошы з фундушаў у Ашчадбанку? Цяжка сказаць.

Відаць, ва ўсякім разе, што працэс складання спісаў у перадсвяточныя дні актывізаваўся. Праца кіпіць і прыцягнутыя «прафесіяналы», піша тэлеграм-канал «Времени на раскачку нет».

Мы толькі перасцерагаем складальнікаў спісаў вышуку ад падключэння да працы Захаравай і Мядзведзева. Справа ў тым, што перадсвяточныя дні ў іх звычайна крытычныя. «Дружбіст»! З гарэлкай сябруеш! – пісаў Даўлатаў.

Можа атрымацца, што яны па недаглядзе, пераблытаўшы ўнясуць ў спісы вышыку Пуціна. А наступныя звёны «вертыкалі» радасна падхопяць, развесяць партрэты дакучлівай асобы па ўсёй краіне. І Пуціна затрымаюць пры ўездзе ў Крэмль, а двайнікоў збяруць па рэзідэнцыях. Нядобра можа атрымацца. Таму не давярайце Мядзведзеву і Захаравай.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках