4 траўня 2024, Субота, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афіцыйна: Затрыманае кіраўніцтва «Белмытнясэрвісу»

20
Афіцыйна: Затрыманае кіраўніцтва «Белмытнясэрвісу»

Затрыманне кіраўніцтва пацвердзіў генеральны пракурор.

Затрыманыя некалькі службовых асоб РУП «Белмытнясэрвіс», ідзе праверка. Пра гэта паведаміў сёння, адказваючы на пытанні журналістаў, генеральны пракурор Аляксандр Канюк, піша карэспандэнт БелТА.

Генпракурор пацвердзіў факт затрымання. «Так, былі праблемы. Мы затрымалі некалькі асоб. Трэба разабрацца», - сказаў ён, адзначыўшы, што гаворка ідзе аб службовых асобах. «Ёсць такая тэма з «Белмытнясэрвісам». Патрэбны час, каб дэталёва ва ўсім, ва ўсёй сітуацыі разабрацца», - дадаў Аляксандр Канюк.

Генеральны пракурор не стаў раскрываць драбніц, патлумачыўшы, што ўважае за лепшае не даваць каментароў аб арыштаваных у гэтых справах. «Бываюць усякія сітуацыі, а гэта людзі. Мы перад імі адказныя нават за тую інфармацыю, якую даем», - адзначыў ён.

Нагадаем, чуткі аб затрыманні кіраўніцтва «Белмытсэрвісу» з'явіліся яшчэ 19 лютага.

Як паведамляў сайт Сharter97.org, 21 лютага Расея заявіла, што раскрыла найбуйнейшую схему пастаўкі санкцыйных тавараў праз Беларусь. У справе фігуруе «Белмытнясэрвіс».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках