18 траўня 2024, Субота, 19:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курс Украіны на ЕЗ і NАТО афіцыйна замацавалі ў Канстытуцыі

1
Курс Украіны на ЕЗ і NАТО афіцыйна замацавалі ў Канстытуцыі

Увайшоў у дзеянне закон аб еўрапейскай ідэнтычнасці ўкраінскага народа.

21 лютага ўвайшоў у дзеянне закон "Аб унясенні змяненняў у Канстытуцыю Украіны (Аб стратэгічным курсе дзяржавы на набыццё паўнапраўнага сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Звязе і ў Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы)", паведамляецца на сайце парламента Украіны.

Змены ўнесеныя ў тры артыкулы Канстытуцыі Украіны - 85-ы, 102-і і 116-ы, а таксама ў прэамбулу і пераходныя пункты.

Дакумент замацоўвае ў Канстытуцыі "еўрапейскую ідэнтычнасць ўкраінскага народа і незваротнасць еўрапейскага і еўраатлантычнага курсу" краіны.

Згодна з законам, асновы ўнутранай і замежнай палітыкі Украіны вызначае Вярхоўная Рада, а прэзідэнт з'яўляецца гарантам рэалізацыі стратэгічнага курсу дзяржавы. Рэалізацыю павінен забяспечыць Кабінет Міністраў.

7 лютага ўкраінскі парламент прыняў законапраект аб унясенні ў Канстытуцыю пунктаў аб стратэгічным курсе дзяржавы на набыццё паўнапраўнага сяброўства Украіны ў Еўрапейскім Звязе і Арганізацыі Паўночнаатлантычнай дамовы.

Спікер Вярхоўнай Рады Андрэй Парубій падпісаў закон. У той жа дзень Рада ўхваліла праект пастановы, якім заклікала NАТО даць Украіне план дзеянняў сяброўства.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў гэты дакумент 19 лютага.

20 лютага закон апублікавала афіцыйная ўрадавая газета "Голас України".

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках