25 лiпеня 2024, Чацвер, 13:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гарадзенца

6
Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гарадзенца

Той пайшоў у суд.

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гарадзенца са спісу «тэрарыстаў», палітвязень звярнуўся ў суд, каб аспрэчыць гэтую пастанову, пастанову суда ў банку судовых пастановаў заўважыла выданне Hrodna.Life.

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў. Ён ужо адбывае незаконны тэрмін, і звярнуўся да натарыуса, каб зрабіць даверанасць на адваката і жонку.

Натарыус адмовіў палітвязню таму, што ён унесены ў «спіс тэрарыстаў» КДБ. Ён мяркуе, што «высокая рызыка таго, што будучыя ўгоды будуць звязаныя з фінансаваннем тэрарызму». Беларус жа хацеў зрабіць даверанасць на адваката, каб ён прадстаўляў ягоныя інтарэсы ў судзе. І на жонку – каб яна магла зняць з уліку іх транспарт, распараджацца нерухомасцю і падарыць яе дачцэ.

Мужчына пастанавіў абскардзіць адмову натарыуса ў судзе. Справу разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Гародні 24 красавіка. Асуджанага туды не даставілі.

Суд стаў на бок натарыуса – мяркуе, што «рызыкі фінансавання тэрарызму» пры ўгодах высокія. А паслугамі адваката зняволены і так можа скарыстацца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках