26 красавiка 2024, Пятніца, 21:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адток працоўнай сілы з Украіны практычна спыніўся

8
Адток працоўнай сілы з Украіны практычна спыніўся
ДЗМІТРЫЙ САЛАГУБ
ФОТА: НБУ

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Нацыянальнага банка Украіны.

Аб'ём прыватных грашовых пераказаў з-за мяжы з пачатку 2019 года быў на 7% ніжэй, чым у 2018-м.

Тэндэнцыя адтоку працоўнай сілы за мяжу амаль спынілася. Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка Нацыянальнага банка Дзмітрый Салагуб, паведамляе nv.ua.

«Па прыватных грашовых пераказах з-за мяжы цяпер ёсць актуальная лічба за 10 месяцаў - $9 млрд. Гэта амаль, як у мінулым годзе - на 7% ніжэй», - сказаў ён.

Са слоў Салагуба, да канца 2019 года НБУ чакае паказчык да $11,5 млрд пераказаў.

«Гэта таксама адпавядае мінуламу году, то бок тэндэнцыя адтоку працоўнай сілы за мяжу амаль спынілася», - сказаў Салагуб.

Раней паведамлялася, што ўкраінцы працягваюць з вялікім адрывам лідзіраваць па колькасці атрыманых дазволаў на жыхарства ў ЕЗ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках