Баравік вагой больш за 3 кілаграмы перамог на грыбным чэмпіянаце пад Полацкам
4- 19.09.2018, 13:00
- 14,722
Грыб-волат вырас недалёка ад сельскага Дома культуры ў Заазер'і.
У Полацкім раёне чарговым разам прайшоў грыбны чэмпіянат. На свяце зноў вызначалі самы вялікі грыб, які вырас у рэгіёне. Трэці раз прыз дастаўся бібліятэкарцы з аграгарадка Заазер'е Людміле Пашкевіч. Яна знайшла баравік, вага якога больш за 3 кг, а дыяметр капялюшыкі - 47 см, піша tut.by.
Грыб-волат вырас недалёка ад сельскага Дома культуры ў Заазер'і. Бібліятэкар Людміла Пашкевіч цэлы тыдзень да чэмпіянату ахоўвала баравік, каб ніхто яго не знішчыў.
Гэта чарговая перамога Людмілы у конкурсе на самы вялікі грыб. На мінулых грыбных чэмпіянатах менавіта яе белыя грыбы былі самымі гіганцкімі.
А ўзнагароду за перамогу ў конкурсе на самы маленькі грыб атрымала Наталля Ходзікава, прадстаўніца каманды суда Полацкага раёна і Полацка. Яе знаходка - маленечкі баравік памерам 2 мм.