Авіяносная ўдарная група ВМС ЗША ўвайшла ў Міжземнае мора
24- 19.09.2018, 9:24
- 16,921
Узброеныя «Тамагаўкамі» караблі ўзначальвае атамны авіяносец «Гары Трумэн».
Авіяносная ўдарная група ВМС ЗША на чале з атамным авіяносцам USS Harry S. Truman увайшла ў акваторыю Міжземнага мора, паведамляе nv.ua.
Як паведамляе прэс-служба амерыканскіх вайсковых марскіх сіл, ударная група будзе задзейнічана ў марскіх аперацыях з удзелам хаўруснікаў з NАТO і рэгіянальных партнёраў.
Камандзір Шостым флотам ЗША Лайза Франчэці адзначыла, што падчас знаходжання групы ў Міжземнамор'і плануецца адпрацаваць "увесь спектр марскіх аперацый".
На борце Harry Truman знаходзяцца 90 самалётаў і гелікаптэраў, у склад усёй авіяноснай ударнай групы ўваходзяць амаль 6,5 тысяч вайскоўцаў.
Акрамя авіяносца ў склад групы ўваходзяць ракетны крэйсер Нармандыя і некалькі ракетных эсмінцаў.
На сёння ў водах Міжземнага мора знаходзяцца чатыры амерыканскія эсмінцы: Carney, Ross і Winston S. Churchill і USS Bulkeley. Усе яны абсталяваныя крылатымі ракетамі Тамагаўк.
Акрамя таго, 4 верасня ў Міжземнае мора ўвайшла ўдарная шматмэтавая атамная падводная лодка ВМС ЗША Newport News класа Los Angeles, абсталяваная Тамагаўкамі з далёкасцю дзеяння 1,6 тысяч кіламетраў.