25 траўня 2026, панядзелак, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нафтапрадукты абкладаюцца 100% пошлінай, газ даражэе

153

Беларусь будзе пералічваць Расеі 100% экспартных пошлін ад нафтапрадуктаў у выпадку ратыфікацыі дакументаў аб стварэнні АЭП.

Пра гэта заявіла кіраўнічка Мінэканамразвіцця РФ Эльвіра Набіуліна.

«Мы будзем у Беларусь нафту пастаўляць бяспошлінна, а з нафтапрадуктаў пошліны будуць брацца на знешнім контуры мяжы і пералічвацца ў расейскі бюджэт», - сказала Набіуліна журналістам, перадае РІА «Новости».

Яна дадала, што гаворка ідзе пра 100% такіх пошлін.

Кошт на расейскі газ для Беларусі ў 2011 годзе застанецца на запланаваным узроўні, паведаміла таксама Набіуліна.

«Пакуль кошт застанецца такі, як запланавана», - сказала Набіуліна, адказваючы на пытанне пра ўзровень цэнаў для Беларусі на наступны год.

Напачатку кастрычніка намстаршыні «Газпрама» Андрэй Круглоў заявіў, што сярэднегадавы кошт расейскага газу для Беларусі ў 2011 годзе складзе каля 220 даляраў за тысячу кубаметраў у параўнанні са 185 далярамі сёлета. Прадстаўнік «Газпрама» ўдакладніў, што дадзеную лічбу ён назваў, мяркуючы, што кошт на нафту ў будучым годзе захаваецца на ўзроўні чацвёртага квартала гэтага года.

Кіраўнікі Расеі, Казахстана і Беларусі падпісалі ў чацвер у Маскве пакет дакументаў, якія фармуюць дамоўна-прававую базу Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП).

Па выніках паседжання вышэйшага органа Мытнага саюза ЕўрАзЭС на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў у Крамлі Дзмітрый Мядзведзеў, Нурсултан Назарбаеў і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дамову пра ўзгодненую макраэканамічную палітыку, дамова пра стварэнне ўмоваў на фінансавых рынках для свабоднага руху капіталу і дамову пра ўзгодненыя прынцыпы валютнай палітыкі.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках