Расея павялічыла экспартную пошліну на нафту на 4,5%
3- 30.11.2010, 13:34
Адпаведная пастанова ўрада РФ апублікаваная сёння.
Экспартная пошліна на расейскую нафту з 1 снежня вырасце на 4,5% - з $290,6 да $303,8 за тону, піша АФН.
Пры гэтым экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты складзе 217 дал./т (супраць 208,1 дал./т у лістападзе), на цёмныя - 116,9 дал./т (супраць 112,1 дол./т).
Беларусь атрымае з Расеі ў 2010г. 6,3 млн. т нафты бяспошлінна, астатні аб'ём нафты будзе абкладацца 100%-ный экспартнай пошлінай.
У 2009 годзе пошліна на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, разлічвалася з ужываннем каэфіцыента 0,356 ад расейскай пошліны.
Акрамя таго, Расея спаганяе мытныя пошліны на прадукты перапрацоўкі нафты, якія пастаўляюцца ў Беларусь, у той час як раней яны не абкладаліся пошлінай.