3 верасня 2026, Чацвер, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Украіна пачынае закрываць неба над Расіяй

12
Зяленскі: Украіна пачынае закрываць неба над Расіяй
Уладзімір Зяленскі

Прэзідэнт Украіны папярэдзіў авіякампаніі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што расійская паветраная прастора становіцца небяспечнай для авіякампаній, страхоўшчыкаў і іншых удзельнікаў міжнародных авіяперавозак.

Пра гэта ён сказаў падчас вячэрняга звароту ў аўторак, 1 верасня.

Паводле яго слоў, Украіна не ўяўляе пагрозы для грамадзянскай авіяцыі і не мае намеру атакаваць грамадзянскія самалёты. У той жа час ён падкрэсліў, што з-за актыўнасці беспілотнікаў у небе над Расіяй сітуацыя з авіяперавозкамі змяняецца.

«Сёння мы хочам папярэдзіць кожную авіякампанію, якая выкарыстоўвае расійскую паветраную прастору, кожнага страхоўшчыка, усіх, хто яшчэ карыстаецца ключавымі расійскімі аэрапортамі: расійскае неба становіцца цалкам небяспечным», — заявіў Зяленскі.

Прэзідэнт адзначыў, што расійскія ўлады не паведамляюць пра рэальны ўзровень пагроз, аднак, паводле яго, фактычна паветраная прастора РФ будзе паступова закрывацца з-за вайны, якую пачала Расія.

«Вайна, разваязаная Расіяй, закрывае яе неба», — падкрэсліў Зяленскі.

Паводле яго слоў, Украіна не хоча дапускаць страт сярод мірнага насельніцтва, таму папярэджвае іншыя краіны пра небяспекі, звязаныя з палётамі над тэрыторыяй Расіі.

«Кожны з іх дакладна ведае, што азначае расійская вайна для нашай краіны, для нашых людзей, і павінен данесці гэтую інфармацыю да сваіх сталіц», — заявіў прэзідэнт.

Асобна ён звярнуўся да авіякампаній, якія працягваюць выконваць рэйсы ў расійскія аэрапорты, у прыватнасці ў Маскву, Санкт-Пецярбург і па іншых ключавых напрамках.

«Грамадзянскай авіяцыі не месца сярод дронаў», — падкрэсліў прэзідэнт Украіны.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках